Беларуская гасціннасць
1. Госці ў хату-у Беларусі расцілаюць на сталах
Саматканыя абрусы, вараць бульбу ў саганах
Вабіць сыр і паляндвіца, некалі маркоціцца
Гаспадыня-чараўніца да загнета коціцца
прыпеў:
Мы вітаем хлебам-соллю кожнага, хто з’явіцца
Беларуская гасціннасць, беларуская гасціннасць
Весялосцю славіцца
2. Гаманлівая бяседа хоць каму падыме дух
Баба вось, штурхае дзеда-не глядзі на маладух
На старэнькую камоду хустачку павесіла
Ой, ляцелі гусі з броду-заспявала весела
Ой, ляцелі гусі з броду
Ой, ляцелі гусі з броду
прыпеў:
Мы вітаем хлебам-соллю кожнага, хто з’явіцца
Беларуская гасціннасць, беларуская гасціннасць
Весялосцю славіцца
3. Ухне свацця-весялуха-Гэй, музыка, сып часцей
Ды на полечку-трасуху пазаве баян гасцей
Ад чачоткі зухаватай хата завіхаецца
І прыпеўкаю са сватам свацця развітаецца
Ой сват, ты мой сват, галубыя вочкі
Затрымаў ты мяне, сват, да самае ночкі
прыпеў:
Мы вітаем хлебам-соллю кожнага, хто з’явіцца
Беларуская гасціннасць, беларуская гасціннасць
Весялосцю славіцца
Беларуская гасціннасць, беларуская гасціннасць
Весялосцю славіцца
Текст добавил(а): Бабияка
-