Заздраўная
Праславім любоў і ў гонар любві сьпяём.
Вясёлым віном бакалы паўней нальём.
І выпьем з любоўю,сабраўшыся ў добры час,яшчэ раз,
За тых каго любім, яшчэ раз за ўсіх за нас.
Прыспеў:
Мы першы бакал ўздымем па праву
За Белую Русь-за нашу дзяржаву,
За славу яе,за гордую славу-
Нам ёй даражыць.
За спеў салаўёў у вечных дубровах,
За сінь васількоў на ўсмешках жытнёвых,
За шчасце-любіць,
За шчасце-на свеце жыць.
Уславім дзяцей і ў гонар дзяцей сьпяём,
Хай радасць яны нясуць ў бацькоўскі дом.
Пад небам блакітным звініць іх шчаслівы смех доўгі час,
А мы будзем рады за іх і за ўсіх за нас.
Прыспеў.
Уславім сяброў і ў гонар сяброў сьпяём,
Вясёлым віном бакалы паўней нальём.
І выпьем з сябрамі,сабраўшыся ў добры час яшчэ раз,
За тых хто не з намі,яшчэ раз за ўсіх за нас.
Прыспеў.
Праславім жыццё і ў гонар жыцця сьпяём,
Вясёлым віном бакалы паўней нальём.
І выпьем да донца,дай бог,не апошні раз,яшчэ раз,
За яснае сонца,яшчэ раз за ўсіх за нас.
Прыспеў.
Текст добавил(а): ВИКТОРВОКАЛ
Младший агент
Бровары
Треков: 11